Каляровыя слайды 1942

Унікальныя стужкі 1941-44

Кароткая даведка:

      У 2019 г. на онлайн-аўкцыён трапіла велізарная калекцыя арыгінальных фотастужак часоў вайны. У той час атрымалася перахапіць пэўную колькасьць чорна-белых негатываў 1942-43. Вялікая колькасьць іншых негатываў і каляровых дыяпазітываў сышла ў невядомым напрамку.
      Улетку 2022 г. частка каляровых слайдаў і рэшта ч/б негатываў зноўку ўсплыла на гарызонце. Дзякуючы грамадскай падтрымцы атрымалася выкупіць усе каляровыя пазітывы (25-30% ад поўнай калекцыі 2019). Перамовы наконт негатываў пакуль прыпыненыя з боку прадаўца. Прадавец паведаміў таксама пра лёс астатніх каляровых здымкаў: частка сышла за мяжу ў невядомым напрамку, частка асела ў аднаго нямецкага калекцыянера (які не займаецца продажам).
      Такім чынам пошукі працягваюцца, і надзея здабыць усе іншыя ўнікальныя дакументы гэтай калекцыі не згасае. А пакуль тут будуць апублікаваныя ўсе кадры, што атрымалася ўратаваць.
      UPD: дзякуючы дапамозе прадаўца, атрымалася здабыць яшчэ 18 кадраў у іншага калекцыянера, то ў капілку дадалося 12 здымкаў Салтанаўкі (зіма і лета), 5 здымкаў горада і 1 левы.
      UPD 12/2025: на рынку ўсплыла яшчэ вяліка частка гэтай падборкі. На продаж пакуль выставілі толькі палову слайдаў. З большага гэта кадры аколіц Салтанаўкі (жыцьцё ў лесе, вёскі, будоўля баракаў, ДОТ і г.д.) і нейкага невядомага заводу, таксама некалькі здымкаў з Кірава і частка кадраў з Нямеччыны. Усе здымкі забраць было надта дорага, то перахапіў толькі самыя цікавыя кадры. Праз месяц-два будзе выстаўленая і другая палова здымкаў.

      Верагодны аўтар здымкаў: Werner Martini. Нумар палявой пошты FPN 41038. Пад гэтым нумарам у першай палове 1941 г. была зарэгістраваная 725-я група сакрэтнай палявой паліцыі - (28.2.1941-29.7.1941) Gruppe geheime Feldpolizei 725.
      Усе здымкі клікабельныя, адчыняюцца ў новым акне ў большым памеры з апісаньнем у "і" (Info). У апісаньні пазначаны номер стужкі і кадра плюс (пры наяўнасьці) парадкавы нумар у самой калекцыі. А таксама апісаньне.

Каляровыя слайды 1942


Магілёў (з прывязкай):
      Вясна 1942 г.

Аколіцы Салтанаўкі-Чарназёмаўкі (без дакладнай прывязкі):
      Зіма 1942:
      Лета 1942:
-


Працяг па спасылцы:

Комментариев нет:

Отправить комментарий